Вольга Гаварцова прайграла ў фінале "Кубка Крамля"

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова прайграла ў фінале турніра "Кубак Крамля" італьянцы Франчэсцы Ск'явонэ — 3:6, 0:6. Адзначым, што Гаварцова ўпершыню ў сваёй кар'еры згуляла ў фінале турніра Жаночай тэніснай асацыяцыі. На сённяшні дзень беларуска займае 67-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу.



"Кубак Крамля дапаможа мне здабыць упэўненасць у сваіх сілах, — цытуе словы Вольгі сайт GoTennis.ru. — Калі я добра пачну год, то ў мяне нядрэнныя шансы падняцца ў рэйтынгу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі