Вольга Гаварцова — ў паўфінале “Кубка Крамля”
Вольга Гаварцова выйшла ў паўфінал “Кубка Крамля”. У чвэрцьфінале беларуская тэнісістка без аніякіх складанасцяў разаблалася з расіянкай Верай Душэвінай — 6:3, 6:0. Матч паміж Гаварцовай і Душэвінай доўжыўся ўсяго 58 хвілінаў. У паўфінале Вольга Гаварцова сустрэнецца з Алісай Кляйбанавай — адзінай расійскай тэнісісткай, што яшчэ змагаецца за “Кубак Крамля”.
“Кубак Крамля” праходзіць у Маскве на закрытых кортах з пакрыццём “хард” у спартовым комплексе “Алімпійскі”. Сёлета прызавы фонд турніра складае 2 млн. 80 тыс. 500 долараў.
“Кубак Крамля” праходзіць у Маскве на закрытых кортах з пакрыццём “хард” у спартовым комплексе “Алімпійскі”. Сёлета прызавы фонд турніра складае 2 млн. 80 тыс. 500 долараў.