Вольга Някляева: Майго мужа мэтанакіравана забіваюць
"Някляева мэтанакіравана забіваюць", лічыць жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Вольга, перадае БелаПАН.
Вольга Някляева кажа, што абурана тым, што яе мужу прад'явілі абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў."Па відэасюжэтах відаць, што людзі, якія білі шкло, — правакатары. Знайдзіце іх, пакажыце гэтых людзей. Дзе яны? Вы іх знайшлі? Яны сядзяць у турме?" — гаворыць жонка палітыка.
Яна звярнула ўвагу на той факт, што Уладзіміра Некляева збілі, калі ён яшчэ быў кандыдатам у прэзідэнты. "Ён быў дастаўлены ў лякарню і выкрадзены адтуль невядомымі. Яго не было на плошчы, але яму інкрымінуецца арганізацыя беспарадкаў", — сказала Некляева.
Зараз, па яе словам, Някляеў знаходзіцца ў цяжкім стане, учора, 29 снежня, раніцай у яго быў гіпертанічны крыз. "Быў выкліканы лекар і аказаная нейкая медыцынская дапамога, але яго не шпіталізавалі, што абавязкова павінны былі зрабіць. Ціск быў 220 на 160, для яго гэта вельмі высокі, раней паднімаўся максімум да 180. Я наогул не ведаю, як ён вытрымаў. Калі гэта паўторыцца яшчэ раз, будзе інсульт, і ўсё. Яго мэтанакіравана забіваюць", — лічыць жонка былога кандыдата.