Восенню адзін з "Шахедаў" прыляцеў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ці праз яе

Расійскі беспілотнік перасёк беларуска-ўкраінскую мяжу (ілюстрацыйнае фота)

Расійскі беспілотнік перасёк беларуска-ўкраінскую мяжу (ілюстрацыйнае фота) / kommersant.ru

Даследчыкамі апублікаваная карта атакі беспілотнікамі ўкраінскай тэрыторыі з 6 верасня да 3 лістапада 2023-га. На ёй відаць, што адзін з "Шахедаў" прыляцеў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ці праз яе. Расійскі беспілотнік перасёк беларуска-ўкраінскую мяжу ў Гомельскай вобласці. Яго мэтай быў аэрадром Стараканстанцінаў, на якім базуюцца ўкраінскія СУ-24М/МР — носьбіты крылатых ракет Storm Shadow / Scalp-EG. Побач знаходзіцца вялікі арсенал украінскіх Узброеных сіл. Менавіта на гэты раён прыпадае найбольшая колькасць атак.

Восенню адзін з "Шахедаў" прыляцеў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ці праз яе
texty.org.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі