Вячаслаў Глеб развітаўся з “Крумкачамі”

Вячаслаў Глеб развітаўся з “Крумкачамі”

Вячаслаў Глеб развітаўся з “Крумкачамі”. Кантракт, разлічаны да канца сезону, быў скасаваны па пагадненні бакоў, інфармуе прэс-служба мінскага футбольнага клуба.

“Час, праведзены ў “Крумкачах”, быў добрым. Я паверыў у гэты праект, калі прыходзіў, — распавядае футбаліст. — На жаль, цуда не адбылося і тое, чаго мы ўсе разам хацелі, не адбылося. Але я вельмі цёпла буду згадваць нашых заўзятараў, якія заўсёды нас падтрымлівалі, нягледзячы на тое, што выніку як такога не было. Яны заўсёды будуць у маім сэрцы… Так склаліся абставіны, што я сыходжу, але сыходжу з высока ўзнятай галавой”.

Глеб пажадаў камандзе ўдачы. За паўтара сезона ён згуляў за ФК “Крумкачы” 38 матчаў, забіў 8 галоў. Ён з’яўляецца найлепшым бамбардзірам каманды за час яе выступлення ў вышэйшай лізе.

Пасля першага круга чэмпіянату Беларусі “Крумкачы” з 14 ачкамі займаюць 12-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі