Вялікабрытанія можа часткова байкатаваць чэмпіянат свету па футболе ў Расіі

Вялікабрытанія можа часткова байкатаваць чэмпіянат свету па футболе ў Расіі

Вялікабрытанія можа часткова байкатаваць чэмпіянат свету па футболе 2018 года ў Расіі. Пра гэта заявіў у парламенце брытанскі міністр замежных спраў Барыс Джонсан. Прычына — атручванне ў Вялікабрытаніі былога расійскага разведчыка Сяргея Скрыпаля. Ён быў асуджаны ў Расіі за дзяржздраду, але ў 2010-м выехаў з РФ у выніку абмену выкрытымі агентамі. 4 сакавіка сёлета 66-гадовы Скрыпаль і яго 33-гадовая дачка трапілі ў бальніцу Солсберы ў цяжкім стане. Мяркуецца, што яны былі атручаныя невядомым моцнадзеючым рэчывам. У Вялікабрытаніі адразу ж згадалі пра атручванне ў 2006 годзе ў Лондане палоніем былога афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі, які памёр. Брытанскія ўлады перакананыя ў расійскім следзе, Масква ж сваё дачыненне да смерці Літвененкі і да здарэння з Скрыпалем адмаўляе.

Джонсан заявіў, што “ніводная спроба пазбавіць нявіннага чалавека жыцця на брытанскай тэрыторыі не застанецца беспакаранай”. І калі будзе даказана, што да здарэння з Сяргеем Скрыпалем мае дачыненне Расія, гэта паўплывае на склад англійскай дэлегацыі, якая паедзе на чэмпіянат свету па футболе, які сёлета пройдзе ў РФ. Гаворка ідзе пра чыноўнікаў, а не пра футбалістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі