Вялікабрытанія пастаўляе ў Беларусь ваенную тэхніку?
Хаця наша краіна знаходзіцца ў спісе МЗС як дзяржава з праблемамі ў сферы правоў чалавека.
Гэтую і іншыя цікавыя акалічнасці выявіла праверка, зладжаная камітэтам брытанскага парламента, піша сайт inosmi.ru са спасылкай на "The Independent". Выявілася, што брытанскі ўрад выдаў больш 3000 экспартных ліцэнзій на пастаўку ваеннай і разведвальнай тэхнікі. Агульная сума паставак па ліцэнзіях склала 12,3 мільярда фунтаў стэрлінгаў.
Прычым тэхніка адпраўляецца ў краіны, якія лічацца ва ўрадавым спісе парушальнікаў правоў чалавека. Акрамя Беларусі называюцца Іран, Кітай, Шры-Ланка, Расію і Зімбабвэ.
Ёсць нават тры дзейсныя кантракты з Сірыяй, хаця Вялікабрытанія адначасова пастаўляе абсталяванне паўстанцам, якія ваююць супраць рэжыму Асада. Ёсць таксама 57 кантрактаў з Аргентынай. Яна ў спіс МЗС не ўваходзіць, але па-ранейшаму знаходзіцца ў канфрантацыі з Брытаніяй з-за Фалклендскіх астравоў.
Фота — АР