Вярхоўны суд разглядае скаргу Партыі свабоды і прагрэсу

Вярхоўны суд пачаў разгляд скаргі аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу на адмову Мінюста ў рэгістрацыі. Прадстаўнікі аргкамітэта лічаць, што падчас разгляду заявы аб рэгістрацыі партыі Мінюст парушыў заканадаўства. У прыватнасці, большасць заснавальнікаў абавязалі адказваць на лісты з 9 пытаннямі. У шэрагу выпадкаў чыноўнікі Мінюста адпраўлялі копіі пададзеных дакументаў у раённыя выканкамы і КДБ. Паводле слоў старшыні аргкамітэта Ўладзіміра Навасяда, на заснавальнікаў аказваўся ціск.

БелаПАН нагадвае, што ўстаноўчы з'езд Партыі свабоды і прагрэсу прайшоў 18 красавіка ў Магілёве. Па выніках праверкі Мінюст заявіў, што выбары дэлегатаў з'езда праводзіліся са шматлікімі парушэннямі нормаў прадстаўніцтва, а спіс заснавальнікаў утрымлівае непраўдзівыя звесткі. Партыі свабоды і прагрэсу адмовілі ў рэгістрацыі ў чацвёрты раз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі