Вярхоўны суд Венесуэлы забараніў парламенту адпраўляць у адстаўку Мадура
Вярхоўны суд Венесуэлы прызнаў незаконным рашэнне парламента краіны пра адхіленне прэзідэнта Накаласа Мадуры ад пасады. Паводле заявы Вярхоўнага суда, адхіленне прэзідэнта ад пасады не прадугледжанае Канстытуцыяй краіны, паведамляюць у замежных СМІ.
У заяве Вярхоўнага суда гаворыцца, што парламент не мае права прымаць рашэнні, не прадугледжаныя ў Канстытуцыі.
Як паведамлялася раней, 9 студзеня апазіцыйная большасць парламента Венесуэлы прызнала, што Мадура "пакінуў сваю пасаду". бо ён "адмовіўся ад выканання сваіх абавязкаў".