Вясной 2015 года польская амбасада адкрые ў Беларусі 8 візавых цэнтраў

8 візавых цэнтраў адкрые ў нашай краіне вясной 2015 года польская амбасада. Пра гэта 13 лістапада заявіў кіраўнік польскай дыпмісіі Лешак Шарэпка.

"Візавыя цэнтры будуць адкрыты ва ўсіх абласных гарадах Беларусі і ў двух буйных раённых гарадах", — цытуе словы Шарэпкі "Интерфакс-Запад".

Польскі амбасадар адзначыў, што ў новых візавых цэнтрах кошт атрымання віз будзе "некалькі вышэй". Дарэчы, з пачатку бягучага года польскі бок выдаў беларускім грамадзянам каля 325 тысяч віз.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі