Выбух на будоўлі ў Мінску, пацярпеў 24-гадовы рабочы

Выбух на будоўлі ў Мінску, пацярпеў 24-гадовы рабочы

Выбух на будоўлі ў Мінску, пацярпеў 24-гадовы рабочы. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён здзяйсняў перапампоўванне кіслароду з аднаго балона ў іншы, і адбыўся разрыў вентыля аднаго з іх. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося на тэрыторыі будаўнічага аб'екта па праспекце Незалежнасці. Рабочы займаўся мантажнымі працамі.

На месцы здарэння працавалі следчыя, эксперты і ратавальнікі. Пацярпелага завезлі ў бальніцу.

Выбух на будоўлі ў Мінску, пацярпеў 24-гадовы рабочы
На месцы здарэння / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі