Выбухі ў Кіеве і Харкаве — Расія атакуе Украіну ракетамі і дронами
![У Кіеве ёсць пацярпелыя ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/ukr_7_02-2.jpg.webp?itok=v8tB-vtw)
У Кіеве ёсць пацярпелыя / @UA_National_Police
Расіяне атакавалі Украіну дронамі і ракетамі. Падчас начнога нападу з 15 дронов былі знішчаны 12, піша Hromadske са спасылкай на Паветраныя сілы Украіны. Аднак раніцай з'явіліся паведамленні аб новай пагрозе — у гэты раз акрамя дронаў расіяне задзейнічалі і крылатыя ракеты.
Па меншай меры чатыры ўдары было нанесена па Харкаўскай вобласці, паведаміў кіраўнік мясцовай ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў. Пакуль, паводле яго слоў, без пацярпелых.
Ёсць трапленні ў Харкаве. Пашкоджана нежылая інфраструктура, паведамляюць мясцовыя ўлады. Выбухі чулі і ў Кіеве, і ва Львоўскай вобласці. У Кіеве гарэў шматпавярховік, вядома аб 11 пацярпелых. У Мікалаеве таксама пашкоджаны жылыя дамы, каля 20 з іх засталіся без дахаў, пашкоджаны газавыя і водаправодныя сеткі. Ёсць і параненыя. Адзін чалавек шпіталізаваны, іншым аказалі дапамогу на месцы.
![Взрывы в Киеве и Харькове — Россия атаковала Украину ракетами и дронами](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ukr_7_02_1.jpg.webp?itok=qB680Fg0)
![Взрывы в Киеве и Харькове — Россия атаковала Украину ракетами и дронами](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ukr_7_02-3pg_0.jpg.webp?itok=Evs5Tnq6)
![Взрывы в Киеве и Харькове — Россия атаковала Украину ракетами и дронами](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ukr_7_02-4_0.jpg.webp?itok=b_sPfFdk)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.