Выканаўцам абавязкаў гендырэктара ХК "Дынама-Мінск" стаў экс-супрацоўнік КДБ
Выканаўцам абавязкаў генеральнага дырэктара хакейнага мінскага "Дынама" стаў Аляксандр Марчук. Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце сталічнага клуба.
Паводле інфармацыі "Прессбола", раней Марчук працаваў у клубе начальнікам упраўлення прававой і кадравай работы і памочніка гендырэктара па бяспецы. А да сваёй хакейнай кар'еры ён працаваў у КДБ.
Яго папярэднік Анатоль Курылец пакінуў пасаду гендырэктара ў сувязі са сканчэннем кантракта.