Выкладчыца, якая паставіла “двойку” Смілевіч: Студэнтка не ведала элементарнага

Выкладчыца, якая паставіла “двойку” Смілевіч: Студэнтка не ведала элементарнага

Другакурсніца Інстытута журналістыкі БДУ і лідарка “Моладзі БНФ” Ганна Смілевіч атрымала заслужаную “двойку” па прадмеце “Прафесійная этыка”. У гэтым перакананая выкладчыца гэтага прадмету Таццяна Падаляк, якая прымала ў студэнткі іспыт і паставіла ёй нездавальняючую адзнаку.

Напярэдадні стала вядома, што дзяўчына не здала падчас зімовай сесіі тры экзамены і цяпер яе могуць адлічыць. Такую сітуацыю Ганна Смілевіч звязала са сваёй палітычнай дзейнасцю.

Тым часам выкладчыца Таццяна Падаляк распавяла “Нашай Ніве”, што вяла аўдыёзапіс экзамена і можа пацвердзіць: студэнтка не ведала элементарных рэчаў і была непадрыхтаванай.

“Для мяне было дзіва дзіўнае: я яшчэ не прыйшла з экзамена, як мне студэнты кажуць, што яна ўжо на сайтах дае каментар, што яе адлічылі!” — узгадала выкладчыца.

Падаляк кажа, што ў яе склалася ўражанне, быццам дзяўчына наўмысна нічога не адказвае, каб ёй паставілі нездавальняючую адзнаку. Усяго на тым экзамене было выстаўлена пяць “двоек”.

Высветлілася таксама, што Ганна Смілевіч — гэта палітычны псеўданім, а сапраўднае імя — Ганна Пахолка (Смілевіч — прозвішча бацькі дзяўчыны). Раней у каментары для Радыё Свабода дзяўчына заяўляла, што здавала залік па фізкультуры пасярод экзаменацыйнай сесіі. Апроч таго яна настойвала, што многія аднагрупнікі адказвалі на экзаменах на тым самым узроўні, што і яна, але атрымлівалі здавальняючыя адзнакі.

Ганна Смілевіч (Пахолка) вучылася на бюджэтным аддзяленні. Сярэдні бал атэстата складаў 9,2 бала, на цэнтралізаваным тэставанні па рускай мове яна набрала 96 балаў.

На зімовай сесіі яна не змагла здаць адразу “Мову і стыль сродкаў масавай камунікацыі”, “Тэорыю журналістыкі” і “Прафесійную этыку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі