Вынікі лёсавання групавога раўнда чэмпіянату свету па футболе 2018 года ў Расіі

Вынікі лёсавання групавога раўнда чэмпіянату свету па футболе 2018 года ў Расіі

1 снежня ў Маскве прайшло лёсаванне групавога раўнда чэмпіянату свету па футболе ў Расіі. Ён пройдзе з 14 чэрвеня да 15 ліпеня 2018 года. У цырымоніі ўзялі ўдзел расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і кіраўнік Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый Джані Інфанціна. У самым лёсаванні паўдзельнічалі такія зоркі сусветнага футболу, як Дыега Марадона, Дыега Фарлан, Фабіё Канавара, Карлес Пуёль ды іншыя. Вядучымі былі былы футбаліст Гары Лінікер і журналістка Марыя Камандная.

У выніку лёсавання быў сфармаваны склад 8 груп.

Група “А”: Расія, Саудаўская Аравія, Егіпет, Уругвай.

Група “В”: Партугалія, Іспанія, Марока, Іран.

Група “С”: Францыя, Аўстралія, Перу, Данія.

Група “D”: Аргенціна, Ісландыя, Харватыя, Нігерыя.

Група “E”: Бразілія, Швейцарыя, Коста-Рыка, Сербія.

Група “F”: Германія, Мексіка, Швецыя, Паўднёвая Карэя.

Група “G”: Бельгія, Панама, Туніс, Англія.

Група “H”: Польшча, Сенегал, Калумбія, Японія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі