Вырабам рагачоўскай згушчонкі зоймецца экс-супрацоўнік ГУБАЗіК
Новым гендырэктарам Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната стаў Віктар Строгі.
Афіцыйна паведамляецца, што да гэтай пасады ён узначальваў Шчучынскі масласырзавод.
У СМІ, залічаных у экстрэмісцкія, пішуць, што Шчучынскім заводам Строгі кіраваў з 2013 па 2019 год. Потым прадпрыемства далучылі да Гродзенскага малаказавода, а дырэктара знялі з пасады — пры ім некалі паспяховае прадпрыемства дайшло амаль да стадыі банкруцтва.
Таксама ёсць звесткі, што да сваёй дырэктарскай кар'еры Віктар Строгі працаваў у "праваахоўных органах" (паводле некаторых звестак —у сумна вядомым ГУБАЗіКу).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.