Выйшла першая серыя відэа "Годная Беларусь"
Грамадская кампанія "Годна" запусціла цыкл відэа-лікбезаў "Годная Беларусь" Ужо выйшла першая серыя пад назвай "Як беларусы сталі народам".
Агулам у праекце запланавана пяць серыяў. Ролікі выходзяць у двух варыянтах — па-беларуску і па-руску.
Акрамя гісторыі аўтары абяцаюць пералічыць беларускія дасягненні на цяперашнім этапе, на падставе сацыялагічнага даследавання — паказаць, як беларусы ўспрымаюць самі сябе. Таксама прадугледжаны расповед пра дасягненні выбітных беларусаў на радзіме і за мяжой ды развагі над нашу будучыню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.