Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Пасля матчаў 6-га тура групавога этапу сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

З першага месца ў сваіх групах у плэй-оф выйшлі: "Атлетыка" (Іспанія, група А), "Рэал" (Іспанія, B), "Манака" (Францыя, C), "Барусія" (Нямеччына, D), "Баварыя" (Нямеччына, E), "Барселона" (Іспанія, F), "Чэлсі" (Англія, G) і "Порту" (Партугалія, H).

З другога месца ў 1/8 фіналу трапілі: "Ювентус" (Італія, A), "Базэль" (Швейцарыя, B), "Баер" (Нямеччына, C), "Арсенал" (Англія, D), "Манчэстар Сіці" (Англія, E), "ПСЖ" (Францыя, F), "Шальке-04" (Нямеччына, G) і "Шахцёр" (Украіна, H).

Лёсаванне пройдзе 15 снежня ў Ньёне.

Фота — bigmir.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі