Вызвалены палітвязень Аляксандр Бабіч

Аляксандр Бабіч

Аляксандр Бабіч / spring96.org

Вызвалены палітвязень 35-гадовы Аляксандр Бабіч. Ён цалкам адбыў тэрмін — 3,5 года пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы.

Прадпрымальнік Бабіч быў за кратамі з верасня 2020 года. У снежні таго года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Аляксандру Бабічу і Міхаілу Шабалюку. Суддзя Яўген Брэган асудзіў Бабіча на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, а Шабалюка — на 3 гады. Іх прызналі вінаватымі ў супраціве міліцыянерам 9 жніўня 2020-га. Нібыта Аляксандр Бабіч двойчы ўдарыў амапаўца нагой і прычыніў яму “фізічны боль і маральныя пакуты”.

У брэсцкім СІЗА-7 з Бабіча маральна здзекаваліся. На праверках яму трэба было два разы на дзень выкрыкваць: "Я экстрэміст, які аказаў супраціў міліцыянерам". На яго ўвесь час надзявалі кайданкі. Адбываць пакаранне яго перавялі ў ПК № 3.

Беларускія праваабаронцы прызналі мужчын палітвязнямі. У 2022-м МУС дадала іх у спіс "экстрэмістаў".

Міхаіл Шабалюк быў вызвалены восенню 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі