Як датэрміновае галасаванне пачыналася па-рознаму, а скончылася аднолькава

Як датэрміновае галасаванне пачыналася па-рознаму, а скончылася аднолькава

Кандыдат у дэпутаты Мінгарсавета Дзяніс Ціханенка сфатаграфаваў пратаколы ў першы і ў апошні дзень датэрміновага галасавання. На яго Асаналіеўскай выбарчай акрузе – 9 участкаў. Абодва пратаколы: з першага і з апошняга дня – дасяжныя па 6 з іх.

Датэрміновае галасаванне пачыналася на гэтых участках вельмі па-рознаму. Напрыклад, на ўчастку №1 датэрмінова прагаласавалі толькі 72 выбаршчыкі (2,95%) з прыкладна 2440, а на ўчастку №7 – 405 (14,7%) з прыкладна 2740. Каб даказаць, што апошняя лічба ўвогуле неверагоднае, Дзяніс нават сам пайшоў прагаласаваць датэрмінова:

 

А вось скончылася датэрміновае галасаванне з прыкладна аднолькавымі вынікамі. На ўчасткі прыйшло прагаласаваць ад 32% (мінімум на ўчастку №8) да 37,1% (максімум на ўчастку №5) выбаршчыкаў. 

Як датэрміновае галасаванне пачыналася па-рознаму, а скончылася аднолькава

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі