Як дзяржпрапаганда гуляецца ў праўду пра БЧБ-сімволіку?

Як дзяржпрапаганда гуляецца ў праўду пра БЧБ-сімволіку?

Гісторыя паўтараецца: дзяржпрапаганда ізноў выцягнула з шуфлядкі запыленыя тэчкі з планамі інфармацыйнай вайны супраць нацыянальнай сімволікі — бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”. Нам ізноў расказваюць пра “калабарантаў-паліцаяў з бел-чырвона-белымі нарукаўнымі павязкамі, якія знішчалі мірных беларусаў”, пра тое, што гэта “фашысцкая сімволіка”, што яна “штучна прыдуманая і не мае гістарычных падмуркаў”. 


Ці сапраўды ўсе, хто выкарыстоўваў падчас Другой сусветнай вайны нацыянальную сімволіку, — калабаранты? І чаму тыя беларусы, якія сталі пад чырвоныя сцягі, калабарантамі не лічацца? Ці былі ў паліцаяў бел-чырвона-белыя павязкі? Адказвае мастак-геральдыст, даследчык, падпалкоўнік запасу Віктар Ляхар.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі