Як кантралёры наладзілі сапраўднае паляванне на "зайца" (відэа)
Мужчына, які не аплаціў праезд у грамадскім транспарце, думаў, што ўжо здолеў уцячы ад кантралёраў. Верагодна, ён дайшоў да свайго дома, калі пабачыў, што яго высачылі. Два мужчыны-кантралёры акружылі яго і спрабавалі затрымаць, пачалася штурханіна.
Відэа на сваёй старонцы ў Facebook змясціла тэлевядоўца і шоўвумэн Ганна Бонд. У якім горадзе адбыўся гэты выпадак і чым ён скончыўся, невядома.