Як Парашэнка і Трамп паказалі "адзінства пазіцый" (фотафакт)
У Нью-Ёрку, дзе праходзіць сесія Генасамблеі ААН, прэзідэнты Украіны і ЗША Пётр Парашэнка і Дональд Трамп зрабілі агульнае фота са сваімі жонкамі. Выпадкова ў іх былі гальштукі аднаго колеру, на што звярнулі ўвагу карыстальнікі сацсетак. Да таго ж прэс-сакратар украінскага прэзідэнта Святаслаў Цаголка, які змясціў гэтае фота ў Twitter, яго падпісаў наступным чынам: "Калі нават дрэскод сімвалізуе адзінства пазіцый стратэгічных партнёраў".
На здымку Парашэнка аказаўся вышэйшы за Трампа, паколькі стаяў крыху наперадзе.
Коли навіть дрескод символізує єдність позицій стратегічних партнерів pic.twitter.com/1SfcwRAAYW
— Svyatoslav Tsegolko (@STsegolko) 26 сентября 2018 г.