Як правесці выбары па-іншаму, не змяняючы выбарчай сістэмы?
Прадстаўнікі палітычных партый даўно дамагаюцца змены выбарчага заканадаўства Беларусі — каб можна было выбіраць дэпутатаў па партыйных спісах. У Цэнтрвыбаркаме тлумачаць: для гэтага неабходна мяняць і Канстытуцыю, і Выбарчы кодэкс.
Ці сапраўды для таго, каб выбары дэпутатаў праходзілі па змешанай сістэме, неабходна ўносіць праўкі ў Канстытуцыю? Што дасць такая сістэма выбараў як шараговым выбаршчыкам, так і ўсёй палітычнай сістэме краіны? Ці можна казаць, што ўлады не зацікаўленыя ў змене выбарчай сістэмы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былы старшыня Канстытуцыйнага суда, экс-генпракурор, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрфака БДУ Рыгор Васілевіч.