Як Пуцін "аддзячыць" Лукашэнку за сваё ўратаванне — эфір з Цыганковым
Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё
На наступным тыдні ў Вільні пройдзе чарговы саміт NATO. Праходзіць ён будзе на фоне “ядзерных пагроз” Лукашэнкі і падрыхтоўкі да з’яўлення ў Беларусі ПВК “Вагнер”. З удзелам у гэтым маштабным мерапрыемстве прадстаўніцы беларускіх дэмсіл Святланы Ціханоўскай. І пры наноў распачатых дыскусіях пра магчымасць увядзення з боку Літвы пэўных абмежаванняў аднолькавага ўзроўню як для расіян, так і для беларусаў…
Чаго чакаць ад саміта NATO і ці паўплываюць на яго рашэнні планы Лукашэнкі па размяшчэнні кампаніі “Вагнер” у Беларусі? Пра якія абмежаванні кажа Наўседа, ці маюць літоўцы рацыю у сваіх перасцярогах і як беларусам пазбегнуць гэтай сітуацыі? Ці маральна браць грошы на дабрачынныя праекты ад “гаманцоў рэжыма”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык і аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.