Як штурмавалі Майдан і адміністрацыю Кіева. ФОТАРЭПАРТАЖ

Перашкодай на шляху "Беркута" былі барыкады. Іх знішчалі любымі сродкамі.

Трапіўшы на Майдан, спецназаўцы пачалі знішчаць намёты.

Барыкады падпальвалі, стараючыся адагнаць ад іх мітынгуючых.

У штурме Майдана ўдзельнічала да трох тысяч міліцыянераў.

Не абышлося без ужыцця сілы, хоць "Беркут" дзейнічаў без дубінак.

Усю ноч колькасць мітынгуючых узрастала. Людзі з'язджаліся з усіх раёнаў Кіева.

Улады выкарысталі дымавыя шашкі і слезацечны газ.

Рэшткі намётаў і барыкад прыбіралі камунальнікі.

"Беркуту" не ўдалося цалкам выціснуць пратэстоўцаў з плошчы. Удзень міліцыянты ўвогуле сышлі з Майдана праз вялікую колькасць дэманстрантаў.

"Беркут" на месцы, дзе яшчэ нядаўна стаялі намёты пратэстоўцаў.

Каля 9-й гадзіны раніцы "Беркут" паспрабаваў узяць штурмам гарадскую адміністрацыю, захопленую рэвалюцыянерамі.

Аднак аўтобусы з міліцыянтамі ўзялі ў аблогу дэманстранты.

У нейкі момант у небяспеку трапілі самі міліцыянты.

Адзін з іх аўтобусаў нават быў падпалены.

Праз паўгадзіны няўдалага штурма міліцыянты з'ехалі ад будынка адміністрацыі Кіева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі