Як Сяргей стаў Сержуком

Супрацоўнікі ЗАГСа спачатку вырашылі, што ён жартуе, а пасля адправілі хлопца ў Акадэмію навук.

“Патрыятычныя памкненні ў мяне даўно прысутнічалі. Я люблю беларускую культуру, ганаруся тым, што беларус, і думка пра тое, каб змяніць імя, у мяне з’явілася яшчэ гады два таму. А тут як раз тэрмін дзеяння пашпарту сканчваўся, і я вырашыў рэалізаваць сваю ідэю, — распавёў СяржукСалідарнасці”. — Мне здавалася несправядлівасцю, што ў нас Змітра запісваюць Дзмітрыем карацей, пішуць у пашпарты рускія варыянты імёнаў. Супрацоўніцы ЗАГСа спачатку вырашылі, што я жартую. Калі яны зразумелі, што ў мяне сур’ёзны намер, параілі звярнуцца ў Акадэмію навук за даведкай, што такое імя існуе”.

Сяргей быў упэўнены: ён першы, хто мяняе імя на беларускае.

“Як жа я здзівіўся, калі даведаўшыся, што мне трэба, супрацоўніца Акадэміі навук адчыніла на камп’ютары гатовы бланк і пачала ўводзіць мае дадзеныя. Спытаў, ці не адзін я такі. Ды не, кажа, вось нядаўна звяртаўся яшчэ адзін Сяргей, таксама Сержуком стаць хацеў.

Пасля дакументы адправілі ў Міністэрства юстыцыі, і праз пэўны час Сяргей атрымаў адказ, што яго зварот разгледзелі, і яму дазваляюць змяніць імя.

Шчыра кажучы, я чакаў, што будуць праблемы, але атрымалася на дзіва проста. Забаўныя пытанні кшталту а ты падумаў пра дзяцей? мне задавалі знаёмыя і супрацоўнікі ЗАГСа. На маю думку, гэта сведчыць пра тое, што беларусы прывыклі бачыць свет па-руску, у іх не працуе беларускае мысленне. Людзі не разумеюць, як можна жыць з імем Сяржук.

Супрацоўнікам ЗАГСа я сказаў, што сваіх дзяцей назаву не Ванем, Пецем ці Сашам. Можа, у мяне сын будзе Францішак?

Я нікога не прымушаю зваць мяне Сержуком, бо гэта неразумна. Людзі, якія мяне ведаюць шмат гадоў, прывыклі звяртацца да мяне як да Сяргея. Але як ні дзіўна, многія знаёмыя падхапілі маё новае імя і вельмі пазітыўна яго ўспрымаюць. Нават тыя, хто не размаўляе па-беларуску, нічога супраць не маюць, не кпяць з гэтага. І мама паставілася з паразуменем да майго ўчынку. Дарэчы, адзін знаёмы хоча скарыстацца маім досведам і таксама памяняць імя на беларускае.

У паўсядзённым жыцці Сяржук карыстаецца дзвюма мовамі: рускай і беларускай. Нядаўна хлопец абараніў дыплом па-беларуску.

“Сёлета я скончыў Міжнародны гуманітарны эканамічны інстытут па спецыяльнасці “Паліталогія”. Сябра камісіі з Міністэрства адукацыі вельмі ўзрадаваўся, прачытаўшы тэму майго дыпломнага праекта “Нацыяналізм у 19 стагоддзі”. Маўляў, я хоць паразмаўляю па-беларуску. Атрымаў 10.

Сяржук лічыць сябе нацыяналістам. На яго думку, улады павінны спрыяць умацаванню нацыянальнай ідэі”.

Аб’яднаць беларусаў могуць агульныя каштоўнасці: мова, культура. Я перакананы гэта адзіны гарант бяспекі нацыі. Раскруткай нацыянальнай ідэі павінна займацца дзяржава, бо нават у самых ініцыятыўных беларусаў няма столькі рэсурсаў, каб паўплываць на сітуацыю ў грамадстве.

Стаць беларускамоўным Сержуку замінае тое, што не ўсе яго разумеюць:

Пытаюся ў краме пра цукар, а мяне не разумеюць. А для дзяцей беларуская мова ўвогуле як замежная. Мы выхоўваем пакаленне, якое без перакладчыка не зразумее паляка і ўкраінца.

Сяржук успамінае, як у некаторых сітуацыях мова яго абараняла.

“Аднойчы у кавярні да нас з сябрамі падышоў нецвярозы і пачаў рабіць заўвагі, відавочна, правакуючы канфлікт. Я звярнуўся да яго па-беларуску, і ён паціснуў мне руку: Уважаю.

Але часам даводзіцца сутыкацца з непрыхаванай варожасцю. Нядаўна зайшоў на пошту, патэлефанаваў знаёмы, з якім мы толькі па-беларуску размаўляем. Чарга змоўкла. Падлеткі глядзелі на мяне, як на жывы помнік.

Бандэравец, ідзі аплочвай, — звярнуўся да мяне мужчына, які стаяў перада мной.

Крыніца: інтэрнет-газета “Салідарнасць”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі