Якія шанцы на Лігу чэмпіёнаў ці Лігу Еўропы ёсць у БАТЭ перад матчам з "Ромай"

Якія шанцы на Лігу чэмпіёнаў ці Лігу Еўропы ёсць у БАТЭ перад матчам з "Ромай"

З такім каэфіцыентам ад букмекераў, як на матч "Рома"-БАТЭ, барысаўчане яшчэ ніколі не перамагалі на групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. Беларускі клуб сёння мае шанцы ўпершыню ў гісторыі выйсці ў плэй-оф галоўнага еўракубкавага турніру. Для гэтага БАТЭ неабходна на выездзе перамагаць італьянскую "Рому" і спадзявацца, што "Баер" на сваім полі не здолее перайграць "Барселону", якая ўжо забяспечыла сабе першае месца ў групе.

Аднак букмекеры не вераць у тое, што БАТЭ здолее ў другі раз абыграць італьянскага гранда. На перамогу барысаўчан у сённяшнім матчы вядомая брытанская кантора WilliamHill дае каэфіцыент 10,0 (гэта азначае, што шанцы БАТЭ на выйгрыш ацэньваюцца як 1 з 10), а на перамогу "Ромы" ― 1,33. Аўстрыйская Bwin крыху больш верыць у беларускі клуб і дае БАТЭ каэфіцыент 8,75, "Роме" ― 1,34.

Усе перамогі БАТЭ на групавых стадыях Лігі чэмпіёнаў і прагнозы букмекераў WilliamHill і Bwin:

Дата

Матч

Лік

Каэфіцыент на перамогу БАТЭ

19 верасня 2012

Ліль-БАТЭ

1:3

ад 8,5 да 8,8

2 кастрычніка 2012

БАТЭ-Баварыя

3:1

ад 8,50 да 9,0

30 верасня 2014

БАТЭ-Атлетык

2:1

ад 3,9 да 5,0

29 верасня 2015

БАТЭ-Рома

3:2

ад 5,0 да 5,5

 

Стаўкі на БАТЭ ў сёлетніх матчах групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў:

Дата

матч

лік

Каэфіцыент на перамогу БАТЭ

16 верасня

Баер-БАТЭ

4:1

ад 13,0 да 13,5

29 верасня

БАТЭ-Рома

3:2

ад 5,0 да 5,5

20 кастрычніка

БАТЭ-Барселона

0:2

12,0

4 лістапада

Барселона-БАТЭ

3:0

ад 34,0 да 41,0

9 снежня

Рома-БАТЭ

?

ад 8,75 да 10,0

Якія шанцы на Лігу чэмпіёнаў ці Лігу Еўропы ёсць у БАТЭ перад матчам з "Ромай"

Якія варыянты ёсць для БАТЭ перад апошнім гульнявым днём?

Сённяшнія матчы групы: Рома-БАТЭ, Баер-Барселона

Становішча каманд групы Е:

1. Барселона ― 13 (ачкоў)

2. Баер ― 5

3. Рома ― 5

4. БАТЭ ― 4

Варыянт 1. БАТЭ выходзіць у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

Для гэтага барысаўчанам трэба з любым лікам перамагаць "Рому". Паралельна "Барселона" не павінна прайграць на выездзе "Баеру", то бок выйграць або згуляць унічыю. Далей пачынаюцца розныя варыянты для нашых сапернікаў: калі "Баер" саступае каталонцам, то вылятае з еўракубкаў, а ў Лігу Еўропы ідзе "Рома" (гэта калі італьянцы прайграюць беларусам). Калі ж у Леверкузене будзе нічыя, то ў Лігу Еўропы трапіць "Баер", а з еўракубкамі развітаюцца рымляне. У такім выпадку можна зразумець, наколькі матываванымі сёння на поле выйдуць і футбалісты "Ромы", і гульцы "Баера".

 

Варыянт 2. БАТЭ выходзіць у плэй-оф Лігі Еўропы

Для гэтага барысаўчанам зноў жа трэба з любым лікам перамагаць "Рому" і чакаць навінаў з Леверкузена. Калі "Баер" выйграе ў "Барселоны", то менавіта немцы і пройдуць у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ ж паедзе ў турнір рангам ніжэй, а "Рома" развітаецца з еўракубкамі зусім.

 

Варыянт 3. БАТЭ вылятае з еўракубкаў

Гэта здарыцца, калі барысаўчане не перамогуць "Рому", у чым, дарэчы, і ўпэўненыя букмекеры. У такім выпадку, менавіта італьянцы трапляюць у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, вынік матча ў Леверкузене рымлян цікавіць не будзе, бо "Баер" аўтаматычна пераедзе ў Лігу Еўропы.

 

У выніку цэнтральным матчам групы Е становіцца гульня "Рома"―БАТЭ, менавіта ў ёй, незалежна ад выніку ў паралельнай сустрэчы, можа вырашыцца лёс трох каманд, што прэтэндуюць на працяг футбольнага свята. Таму невыпадкова букмекеры так песімістычна ацэньваюць шанцы БАТЭ: па-першае, у "Ромы", як у еўрапейскага гранда, ёсць рызыка зусім не трапіць у еўракубкавую вясну, а таму перамога над беларускім клубам італьянцам патрэбная як спонсар "Крумкачам". Па-другое, для рымлян справа гонару ўзяць рэванш за паражэнне ў Барысаве і даказаць, што вераснёўская вылазка ў Беларусь была недарэчнасцю.

З іншага, з матывацыяй ў БАТЭ павінна быць не горш чым у "Ромы". Упершыню клуб мае рэальныя шанцы апынуцца ў ліку 16 найлепшых каманд Еўропы і працягнуць лігачэмпіёнскае свята яшчэ як мінімум на два матчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі