Японія пабудуе касмічны ліфт (відэа)

Рабатызаваныя машыны, якія працуюць на магнітных лінейных рухавіках, будуць дасягаць новых касмічных станцый за сем дзён. Прычым калі дастаўка грузаў у космас на касмічным шатле абыходзіцца ў 22 тысячы долараў за кілаграм, то зрабіць тое ж самае на ліфце можна будзе за 200 долараў.

Па словах прадстаўнікоў кампаніі, фантазіі могуць стаць рэальнасцю дзякуючы развіццю вугляродных нанатэхналогій. "Мяжа трываласці пры расцяжэнні амаль у сто разоў вышэй, чым у сталёвага троса, так што гэта магчыма", — заявіў Ёджы Ішыкава, менеджэр Obayashi па навуцы і развіццю.

Пакуль спецыялісты карпарацыі не могуць вырабіць дастаткова доўгі трос. У іх атрымліваюцца толькі 3-сантыметровыя нанатрубкі. Але да 2030-га задача можа быць вырашаная.

Японцы лічаць, што для рэалізацыі такога амбіцыйнага праекту неабходная міжнародная арганізацыя. Паводле экспертаў, з'яўленне касмічнага ліфта зробіць рэвалюцыю ў сферы касмічнага турызму і патэнцыйна можа змяніць глабальную эканоміку, паведамляе РІА "Новости".

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі