Японскі батыскаф знайшоў на дне акіяну сляды Атлантыды

У бразільскай геалагічнай службе паведамілі, што гаворка можа ісці пра адкрыццё легендарнага кантынента, які ў выніку катаклізму апусціўся на дно акіяну.


Як паведамляе БЕЛТА, падчас геалагічных даследаванняў на глыбіні 910 метраў у 1 тысячы кіламетраў на паўднёвы-ўсход ад бразільскага горада Рыё-дэ-Жанейра батыскаф знайшоў масіў граніту, які можа фармавацца толькі на сушы. Быў знойдзены таксама і кварцавы пясок, які не ўтвараецца ў моры.


Навукоўцы мяркуюць, што кантынент апусціўся на дно акіяна некалькі мільёнаў гадоў таму. Аднак слядоў цывілізацыі пакуль не знойдзена, запланаваныя новыя даследаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі