Яшчэ дзве праўладныя партыі ліквідавалі ў Беларусі

Вярхоўны суд / Верховный суд / Еўрарадыё

Вярхоўны суд / Еўрарадыё

Вярхоўны суд ліквідаваў яшчэ дзве праўладныя партыі — Рэспубліканскую партыю і Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды. Пра гэта паведамляе расійскае інфармагенцтва ТАСС са спасылкай на прэс-службу суда. На сайце самога суда гэтай інфармацыі яшчэ няма.

8 жніўня ў судзе ліквідавалі Рэспубліканскую партыю, а Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды — 9 жніўня. Першая існавала з 25 траўня 1994 года, другая — з 21 траўня 1997-га. Рэальнай палітычнай дзейнасцю абедзве партыі практычна не займаліся, уладам яны былі патрэбныя хіба што ў якасці шырмы.

Яшчэ нядаўна ў Беларусі існавалі 15 палітычных партый. Аднак рэжым Лукашэнкі вырашыў "зачысціць" апазіцыйныя (і не толькі) партыі і арганізаваў "перарэгістрацыю". Яе прайшлі Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Таксаам ўлады зарэгістравалі новую праўладную партыю — "Белая Русь".

Астатнія партыі ліквідуюць, у тым ліку і праўладныя. Ужо вядома пра ліквідацыю Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, партыі "Зялёныя", КХП-БНФ, Беларускай патрыятычнай партыі. На чарзе — Партыя БНФ, АГП.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі