YouTube выдаліў апошнія выпускі праграм Юрыя Дудзя і Леаніда Парфёнава
YouTube выдаліў апошнія выпускі праграм расійскіх журналістаў Юрыя Дудзя і Леаніда Парфёнава. На канале "вДудь" недаступнае інтэрв'ю з экс-удзельнікам Comedy Club Таірам Мамедавым, якое з'явілася 20 сакавіка. Сэрвіс паведамляе, што відэа выдалена за парушэнне ўмоў выкарыстання YouTube. Такі ж лёс спаткаў праграму "Намедни", прысвечаную 1946 году, якая з'явілася на канале "Парфенон" 18 сакавіка. Пры гэтым яе яшчэ можна знайсці на іншым канале.
Сайт meduza.io інфармуе, што выдаленне праграм можа быць звязана з новымі правіламі сэрвісу, якія абавязваюць асобна папярэджваць карыстальнікаў пра наяўнасць рэкламы ў роліку.