Юначая зборная Беларусі па хакеі зладзіць спарынгі з аднагодкамі з Латвіі
Юначая (да 18 гадоў) зборная Беларусі па хакеі правядзе два таварыскія матчы з аднагодкамі з Латвіі. Паядынкі адбудуцца 4 і 5 лютага ў Рызе.
Беларускія юнакі адправяцца ў сталіцу Латвіі пасля сённяшняга спарынгу з клубам вышэйшай лігі "Хімік-2", які адбудзецца ў Наваполацку.
Паядынкі з камандай Латвіі будуць для юначай зборнай Беларусі перадапошнім этапам падрыхтоўкі да чэмпіянату свету ў дывізіёне I, які адбудзецца з 6 па 12 красавіка ў Мінску. На родным лёдзе нашыя суайчыннікі паспрабуюць вярнуць прапіску ў элітным эшалоне, згубленую ў красавіку 2008 года.
БЕЛТА