“Юнацтва” адмовілася ад Уладзіміра Копаця і Томаша Хлубны
Мінскі хакейны клуб "Юнацтва" адмовіўся ад паслуг колішняга абаронцы беларускай зборнай Уладзіміра Копаця і чэшскага форварда Томаша Хлубны, паведамляе "Прессбол". Чэх у мінулым сезоне стаў лепшым бамбардзірам клуба, а Копаць увайшоў у гісторыю хакея, як аўтар пераможнай шайбы ў матчы зборнай Беларусі супраць шведаў на Алімпіядзе 2002 года ў Солт-Лейк-Сіці.
Тады наша каманда сенсацыйна выйграла ў чвэрцьфінале з лікам 4:3.
Тады наша каманда сенсацыйна выйграла ў чвэрцьфінале з лікам 4:3.