"Юнацтва" і "Мальмё" памірыліся, мінчукі разграмілі шведаў

"Юнацтва" і "Мальмё" памірыліся, мінчукі разграмілі шведаў

"Юнацтва" і "Мальмё" памірыліся, справа пра "скрадзеныя" чайнік, ручнікі і шампунь закрытая. Сустрэча прадстаўнікоў кіраўніцтва хакейных клубаў прайшла ў чацвер у Мінску. Мінчукоў прадстаўляў выканаўца абавязкаў старшыні клуба Аляксей Торбін, шведаў — генменеджар Патрык Сульвегард. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі хакейнай Лігі чэмпіёнаў і Федэрацыі хакея Беларусі.

"Укіды ў СМІ не адпавядаюць сапраўднасці", — гэта агульная пазіцыя прадстаўнікоў клубаў, інфармуе прэс-служба "Юнацтва". Беларускі і шведскі клубы не маюць прэтэнзій адзін да аднаго.

Як інфармавала Еўрарадыё, менеджар шведскага хакейнага клуба "Мальмё" абвінаваціў хакеістаў "Юнацтва" ў крадзяжы. Каманды правялі ў Швецыі матч Лігі чэмпіёнаў, пасля якога з распранальні гасцей нібыта зніклі ручнікі, шампунь і чайнік. Гендырэктар "Юнацтва" Аляксей Торбін у каментары tut.by інфармацыю пра крадзеж назваў фэйкам.

Як вядома, у гасцях "Юнацтва" прайграла з лікам 1:4. У чацвер на "Чыжоўка-Арэне" мінчукі разграмілі "Мальмё" з лікам 6:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі