“Юнацтва” пацярпела разгромную паразу пасля серыі з 15 перамогаў
Хакеісты мінскага “Юнацтва” пасля серыі з 15 перамогаў пацярпелі разгромную паразу. 29 кастрычніка клуб згуляў на выездзе з “Гомелем” і саступіў з лікам 1:7, прычым гаспадары пляцоўкі закінулі ажно 5 шайбаў за 7 хвілінаў.
Вынікі астатніх матчаў, якія прайшлі ў чацвер: “Шахцёр” — “Хімік-СКА” — 1:0, “Дынама-Маладзечна” — “Віцебск” — 4:1, “Нёман” — “Дынама U-20” — 7:2, “Металург” — “Брэст” — 5:1, “Ліда” — “Магілёў” — 4:2.
На сёння “Юнацтва” з 44 ачкамі займае першае месца ў чэмпіянаце краіны, на другім месцы “Шахцёр” (42 ачкі), на трэцім “Нёман” (36). Замыкае турнірную табліцу “Магілёў” з 11 ачкамі.
Фота з архіву