Юра Дземідовіч заспявае “Волшебного кролика” па-беларуску

Словы “Etis, atis, animatis” у песні засталіся, а сам “волшебный кролик” пераўтварыўся ў “чароўнага трусіка”! На пачатку чэрвеня 13-гадовы мінскі школьнік Юра Дземідовіч падраў Рунэт і Байнэт на шматкі сваёй песняй “Волшебный кролик”. Сёння гэты хіт з беларускага адбора на дзіцячае “Еўрабачанне” можна знайсці ў самых розных варыянтах: пракручаны наадварот, быццам бы перакладзены з лаціны... Настаўнік хлопчыка Ўладзімір Глушакоў паведаміў Еўрарадыё, што днямі з’явіўся афіцыйны пераклад песні на беларускую мову.

Уладзімір Глушакоў: “Хочам і пераклад зрабіць на беларускую мову. Дакладней, ужо зрабілі!”

ЕРБ: Скажыце, а ці засталіся ў песні тыя ж словы?

Уладзімір Глушакоў: “Так, засталіся, толькі перакладзеныя на нашую родную мову. “Чароўны трусік малюе крэйдай плюсік!” Усё гэта застанецца, будзе цудоўна і смешна!
Я ўчора пабачыў тэкст, і мне было вельмі прыемна. Назва такая — “Чароўны трусік”. Ёсць у гэтым слове такая... Тыпова беларуская любоў!”

Самога Юру Дземідовіча Ўладзімір Глушакоў папрасіў не турбаваць. Паводле яго слоў, хлопчыка зараз у Мінску няма.

Уладзімір Глушакоў:
“Ён хлопчык вельмі эмацыйны. Гэта трэба берагчы. Хлопчык са стрыжнем такі. Сапраўдны беларус! Выглядае як беларус, і такія ў яго павадкі... Хітраваты такі, разумны. Чароўны!”.

Настаўнік Юры Дземідовіча паведаміў таксама, што ў бліжэйшых планах хлопчыка — заспяваць “Чароўнага трусіка” на ўкраінскай, англійскай і нямецкай мове.


Глядзі таксама:

“Чароўны трус”: Калі пісаў музыку, узгадаў, як чытаў “Алісу ў краіне цудаў"

За пару дзён “Чароўнага труса” прагледзелі больш, чым Ялфімава за паўгода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі