Юрый Жадобін звольнены з пасады міністра абароны

Кіраўнік Беларусі вызваліў генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна ад пасады міністра абароны і звольніў яго з ваеннай службы ў запас паводле ўзросту.

У Жадобіна засталося права нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення, паведамляе БЕЛТА. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 лістапада.

Юрый Жадобін займаў пасаду міністра абароны з 4 снежня 2009 года. Перад гэтым ён займаў пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі (з 1999 года), кіраўніка Службы бяспекі прэзідэнта (з верасня 2003 года), старшыні КДБ (з ліпеня 2007 г.), дзяржсакратара Савета бяспекі (з ліпеня 2008 г.). 14 лістапада Жадобіну споўнілася 60 гадоў.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі