Юшчанка патрабуе сабраць з усяго свету кнігі, прысвечаныя Тарасу Шаўчэнку
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка лічыць неабходным адкрыць на радзіме Тараса Шаўчэнкі ў вёсцы Марынцы бібліятэку паэта і цэнтр вывучэння яго творчасці. Пра гэта кіраўнік дзяржавы сказаў на мітынгу ў Марынцах з нагоды 194-й гадавіны з дня народзінаў паэта і мастака.
Юшчанка заклікаў мясцовыя ўлады, міністэрства адукацыі і навукі, Акадэмію навук аб'яднаць высілкі для рэалізацыі новых праектаў у роднай вёсцы знакамітага ўкраінца і адкрыць новую Шаўчэнкаўскую бібліятэку, дзе былі б сабраныя выданні з усяго свету, прысвечаныя творчасці Тараса Шаўчэнкі.
УНІАН