З 1 снежня ў Беларусі забароненая эксплуатацыя аўтамабіляў з летнімі шынамі
У Беларусі з 1 снежня 2015-га да 1 сакавіка 2016 года забаронена эксплуатацыя аўтамабіляў з летнімі шынамі. Парушальнікаў чакае штраф — 180 тысяч рублёў. А пры паўторным парушэнні на працягу года — ад 360 да 900 тысяч.
Як адзначае БЕЛТА, такое рашэнне было прынятае з-за таго, што падчас рэзкага паніжэння тэмпературы паветра і выпадання снегу рэгіструецца рэзкі рост дробных аўтааварый. У большасці выпадкаў іх правакуюць кіроўцы на аўтамабілях з летнімі шынамі.
ДАІ звяртае ўвагу на тое, што летняя гума губляе эластычнасць і счэпныя ўласцівасці ўжо пры тэмпературы паветра каля 0 градусаў. З-за гэтага павялічваецца тармазны шлях. Спецыялісты раяць пераходзіць на зімовыя шыны, не чакаючы маразоў, ужо пры тэмпературы паветра каля 7 градусаў цяпла.
Фота: drive.net, belta.by