З 16 верасня ў Беларусі скарачаецца сфера разлікаў замежнай валютай

З 16 верасня ў Беларусі скарачаецца сфера разлікаў замежнай валютай

Нацыянальны банк з 16 верасня скароціць колькасць выпадкаў выкарыстання замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі Беларусі. Адпаведныя змены і дапаўненні ў Правілы правядзення валютных аперацый ўнесеныя пастановай Нацбанка № 515 ад 26 жніўня 2015 года. Сёння пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Дакумент, у прыватнасці, выключае выкарыстанне замежнай валюты падчас разлікаў юрыдычнымі асобамі-рэзідэнтамі з удзелам рэзідэнтаў беларускіх свабодных эканамічных зонаў і падчас выканання разлікаў па асобных відах дамоваў страхавання.

Змены закранулі і фізічных асобаў. У прыватнасці, візавыя цэнтры павінны будуць прымаць у насельніцтва толькі беларускія рублі для разлікаў за свае паслугі. Але ж пры гэтым разлікі за консульскія паслугі ў саміх дыппрадстаўніцтвах будуць весціся ў замежнай валюце.

Для выканання абавязанняў па дамовах, заключаных раней у замежнай валюце, дапушчальныя разлікі ў замежнай валюце да 31 снежня 2015 года. Дадатковыя пагадненні, якія павялічваюць суму абавязанняў у замежнай валюце і тэрміны выканання, не дапускаюцца, паведамляе БЕЛТА.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі