З БАТЭ сышоў 18-гадовы форвард Арцём Шуманскі, ён працягне кар'еру на Кіпры
Арцём Шуманскі сярод гульцоў барысаўчан / fcbate.by
З БАТЭ сышоў 18-гадовы форвард Арцём Шуманскі. У камандзе ён быў з вясны 2019-га. У асноўным складзе барысаўчан дэбютаваў у 17-гадовым узросце, у 33 афіцыйных паядынках забіў 5 галоў.
"Я пераходжу ў іншы клуб, — кажа футбаліст. — Нехта скажа: рана. Нехта будзе вінаваціць кіраўніцтва. Маўляў, не ўтрымалі. Гэтае рашэнне я прыняў сам".
Шуманскі працягне кар'еру на Кіпры ў складзе "Арыса". Па неафіцыйнай інфармацыі, сума трансфера склала каля 400 тысяч еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.