З Беларусі спрабавалі вывезці 120 тыс. пачкаў нелегальных цыгарэт

Цыгарэты

Цыгарэты / pixabay.com

Каля 120 тыс.пачкаў беларускіх цыгарэт без акцызных знакаў спрабавалі вывезці з Беларусі ў Расію, піша медыя "Пра што кажа Смаленск".

Агульны кошт нелегальных цыгарэт — каля 150 тыс. еўра.

Кантрабанду вёз самазвал. У дакументах было сказана, што ён перавозіць керамзіт, але мытнікі знайшлі 242 кардонныя скрынкі з блокамі прадукцыі фабрыкі "Нёман" без дакументаў. Цыгарэты канфіскавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі