З Беларусі ў Польшчу спрабавалі прарвацца 176 мігрантаў
На польска-беларускай мяжы / https://twitter.com/Straz_Graniczna
З Беларусі ў Польшчу за апошнія суткі спрабавалі прарвацца 176 мігрантаў (для параўнання — напярэдадні налічылі 78 чалавек). Сярод іх былі грамадзяне Бангладэш і Індыі, паведамляюць польскія памежнікі.
Групы мігрантаў перапраўляюцца праз рэкі на беларуска-польскай мяжы. У адных выпадках удала, у іншых, заўважаныя, яны былі вымушаныя вярнуцца.
У чэрвені Польшча завяршыла будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю. У выніку мігранты спрабуюць пераходзіць мяжу на нешматлікіх участках, дзе яе няма. Нярэдка яны нападаюць на польскіх памежнікаў, закідваюць іх камянямі. У адным выпадку польскія памежнікі заявілі, што іх абстралялі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.