З экс-палітвязня Уладзіміра Яроменка знялі прэвентыўны нагляд
Такое рашэнне прыняў суд. Аднак актывіст застаецца пад прафілактычным наглядам.
Пра гэта Уладзіміру Яроменку паведамілі ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі Першамайскага раёна Мінска. У каментары Радыё "Рацыя" маладафронтавец распавёў, што яму выдалі пастанову аб тым, што прэвентыўны нагляд у адносінах да яго спынены. Цяпер у хлопца няма абмежавання па часе знаходжання дома, ён можа пакідаць межы горада, выязджаць за мяжу. Але калі з’язджае некуды даўжэй, чым на месяц, то павінен папярэджваць інспектара.
Нагадаем, што менавіта за парушэнне прэвентыўнага нагляду ў жніўні Яроменак быў асуджаны на 3 месяцы арышту судом Першамайскага раёна. Актывіст абскардзіў прысуд, але дата разгляду скаргі ў гарадскім судзе пакуль не прызначаная.
Фота — svaboda.org