З соллю у руках і ў пунсовай накідцы: Ігар Сергеенка наведаў Мазыр
24 чэрвеня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка працягнуў свае паездкі па краіне. На гэты раз ён наведаў Мазыр. Як паведамляе БЕЛТА, Сергеенка знаёміўся з працай і прадпрыемстваў, і сацыяльных устаноў, размаўляў з людзьмі. Ён паўдзельнічаў у адкрыцці пасля рэканструкцыі Мазырскага драматычнага тэатру імя Мележа. Далей быў візіт на прадпрыемства "Мазырсоль", 85% прадукцыі якога ідзе на экспарт. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта пабываў і ў мясцовым дзіцячым доме, дзе дзеці да яго візіту арганізавалі творчую праграму.
Па выніках візіту Сергеенка заявіў, што жыхары Мазыра "з аптымізмам глядзяць у будучыню".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.