З-за аварыі ў Мінску без ацяплення былі 18 жылых дамоў і 2 дзіцячыя садкі

На месцы аварыі

На месцы аварыі / @minskenergo

У Мінску гэтай ноччу без ацяплення і гарачай вады засталіся 18 жылых дамоў, размешчаных у мікрараёне Уручча, а таксама 2 дзіцячыя садкі (№486 і №537), школа №191 і некалькі адміністрацыйных будынкаў. Прычынай стала аварыя на трубаправодзе. Інфармацыю "аб выкідзе вады на паверхню ў раёне вуліцы Астрашыцкай" камунальнікі атрымалі каля 22 гадзін у чацвер.

Для правядзення рамонтных работ, ваду і ацяпленне адключылі. Зварачныя работы завяршылі каля 2 гадзін ночы.

"У 02:35 участак цепласеткі пастаўлены на цыркуляцыю, усе адключаныя ад гарачага водазабеспячэння і ацяплення спажыўцы паспяхова падключаны", — расказалі ў "Мінскэнерга".

Нагадаем, у пачатку студзеня ацяпленне і гарачую ваду для пазапланавага рамонту адключалі ў мінскім мікрараёне Малінаўка. Аварыя на цепласетках гэтай зімой здараліся і ў Віцебску.

Из-за аварии в Минске без отопления были 18 жилых домов, 2 детсада и школа
Ліквідацыя наступстваў аварыі /тут і далей фота @minskenergo
Из-за аварии в Минске без отопления были 18 жилых домов, 2 детсада и школа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі