За "адмазку" ад войска аднаго лекара адправілі ў калонію, другога — у суд
Абодва выпадкі адбыліся ў Магілёве.
Сёлета быў асуджаны загадчык аддзяленнем адной з бальніц, які "адмазаў" хлопца ад войска за 400 долараў. Лекар сфальсіфікаваў дакументы пра стан здароўя прызыўніка. Як паведамляе газета "Рэспубліка", яго пакаралі пазбаўленнем волі на тэрмін 2 гады і 6 месяцаў з адбыццём у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Падобнай дзейнасцю займаўся яшчэ адзін магілёўскі лекар. У выніку здаровыя хлопцы станавіліся хворымі і не падлягалі прызыву ў войска. Крымінальная справа ўжо накіраваная ў суд.
У Беларусі зафіксавалі самы буйны хабар за "адмазку" ад войска
Фота — bymedia.net