За час перамір'я Украіне ўдалося вызваліць 1200 палонных
Пра гэта Пятро Парашэнка заявіў падчас свайго візіту ў Марыупаль.
"За час дзеяння рэжыму спынення агню нам удалося вызваліць 1200 нашых палонных", — перадае УНІАН словы ўкраінскага прэзідэнта.
Таксама ён паведаміў, што яшчэ 863 чалавекі, якія застаюцца ў палоне, павінны быць вызваленыя да канца тыдня.
Нагадаем, што рэжым перамір'я дзейнічае з вечара пятніцы, 5 верасня.
Фота — twitter poroshenko