За "экстрэмісцкія" татуіроўкі затрыманы фанат брэсцкага "Дынама"

Раней сілавікі гэтых татуіровак у фаната не заўважалі / Кадры з відэа

Раней сілавікі гэтых татуіровак у фаната не заўважалі / Кадры з відэа

За "экстрэмісцкія" татуіроўкі ("1312" і "ACAB") затрыманы фанат брэсцкага "Дынама". Відэа з ім з'явілася ў тг-каналах сілавікоў.

Улічваючы багаты досвед затрыманага з карнай сістэмай, дзіўна, што згаданыя татуіроўкі жыхара Брэста прыцягнулі ўвагу толькі цяпер. Фанат кажа на відэа, што раней быў пакараны за крадзеж і нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Але гэта, відаць, было ў часы "адлігі", калі ў дзяржавы яшчэ не было параноі наконт "экстрэмізму".

Футбольны фанат паабяцаў сілавікам, што "пераробіць" татуіроўкі.

Падобныя затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі. Сілавікі палююць на "экстрэмісцкія" татуіроўкі ў беларусаў. Для іх такімі з'яўляюцца нават цытаты з твораў Янкі Купалы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі